Вольга была асуджаная ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Яе прызналі вінаватай у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


