Патэнцыяльныя пераследыНевядома

Вольга Блажэвіч

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Хутчэй за ўсё, дзяўчыну затрымалі пры вяртанні ў Беларусь, бо яе акаўнт у фэйсбуку (зараз зачынены) быў зусім неачышчаны. На аватарцы стаяў бел-чырвона-белы сцяг, захоўваліся падпіскі на "люстэрка" і "Хартыю'97". А ў плацяжах стаялі тры ахвяраванні - на 10, 20 і 50 долараў.

Вольга скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 2011 годзе, яна адвучылася на праграміста-матэматыка. На яе профілі ў сетцы Linkedin пазначана шэсць IT-кампаній, у якіх яна працавала. Са жніўня 2020 дзяўчына кіруе камандай тэстыравальнікаў у кампаніі UULA, зарэгістраванай у Кувейце. Праўда, у акаўнце Вольгі Блажэвіч пазначана, што яна працавала ў Індыі.

Па словах сілавікоў, зараз Вольга Блажэвіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання і вырашаецца пытанне аб тым, да якой адказнасці яе прыцягнуць.

Вольга Блажэвіч
Катэгорыі спраў:
ДанатыВяртанне ў РБ
Родны горад:
Гомель