Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Менску і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Алег "выкарыстоўваў у якасці пратэстнай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру". Яго апазналі па фатаграфіях з пратэстнай акцыі. Мужчына поўнасцю прызнаў віну.
Пры затрыманні ў Алега арыштавалі гітару і тэлефон, якія вярнулі пасля абвяшчэння прысуду. Да суда мінчук знаходзіўся пад закладам памерам 20 000 рублёў. Алег Лядзенка скончыў БДТУ і працуе дырэктарам студыі гуказапісу "BLACK LINE STUDIO". Таксама з'яўляецца гітарыстам рок-метал гурта "Steel rain".
