Алег кіраваў фірмай па вытворчасці кухоннай мэблі. 16 сакавіка 2022 года ён сфатаграфаваў двух нецвярозых расійскіх вайскоўцаў у цэнтры горада. Паводле версіі сілавікоў, ён зняў на вакзале відэа з вайсковай тэхнікай і адправіў яго ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал.
29 сакавіка таго ж года Алега затрымалі супрацоўнікі КДБ каля офіса яго фірмы. Допыт працягваўся шэсць гадзін: у яго шукалі сувязь з «рэйкавай вайной», а нічога не знайшоўшы, перадалі яго ГУБАЗіК, дзе абвінавацілі ў падпісцы на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Пасля суда, які заняў пару хвілін, Алега арыштавалі на 15 содняў. У ізалятары яму націралі кайданкамі запясці да ран, у камеры было холадна, спаць даводзілася без матрацаў, і за час арышту ён схуднеў на 11 кілаграмаў.
Пасля вызвалення Алег даведаўся, што супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», і разам з сям’ёй пакінуў Беларусь.
