Пераследаваныя па палітычных матывахПадпіска пра нявыезд

Алег Стахаевіч

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Алег у 2020 годзе пераехаў працаваць у Літву. Атрымаў від на жыхарства (ВНЖ). Адзін раз на тры месяцы ездзіў у Мікашэвічы. У 2023 годзе ездзіў часцей, бо браў удзел у спартыўных спаборніцтвах па бегу. Усё было спакойна. Ніхто з праваахоўных органаў ім не цікавіўся ўсе гэтыя гады. У лістападзе ў яго скончыўся тэрмін ВНЖ і Алег сказаў, што паедзе на тры тыдні дадому ў Беларусь. Пасля вернецца для далейшай працы ў Літву. Недзе праз тыдзень пасля прыезду быў затрыманы . Спачатку па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак. Паводле інфармацыі ад блізкіх, у дачыненні да Алега Стахаевіча пачалі афіцыйную праверку "на магчымае дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Алег Стахаевіч
Родны горад:
Мікашэвічы