Алег быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
1 лютага 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Алег атрымаў інваліднасць трэцяй групы. У сувязі з гэтым 25 траўня 2022 года суд замяніў яму «хімію» на больш мяккае пакаранне — «хатнюю хімію». Вядома, што судовае паседжанне адкладалі тройчы.


