Алег Супрунюк вядомы жыхарам Брэстчыны як рэпарцёр, які асвятляў сацыяльна і грамадска значныя праблемы рэгіёна. За час у прафесіі працаваў у газеце "Брэсцкі кур'ер", анлайн-выданні "Першы рэгіён", супрацоўнічаў з іншымі незалежнымі выданнямі.
Журналіст знік 22 студзеня, ён перастаў адказваць на званкі і не з'яўляўся ў сацыяльных сетках. Пазней стала зразумела, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы. Амаль пяць месяцаў аб лёсе Алега нічога не было вядома.
Раней журналіста пераследавалі па адміністрацыйным артыкуле. 12 снежня 2024 года сілавікі прыходзілі да Алега Супрунюка з ператрусам. Тады ў яго забралі камп'ютарную тэхніку і тэлефон, а яго самога павезлі на допыт. Пасля допыту быў складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта распаўсюджванне "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" (па ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Журналіста асудзілі на 15 сутак арышту, 27 снежня ён выйшаў на волю.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).






