Спачатку Алега асудзілі па адміністрацыйным артыкуле, ч.2 арт.19.11 КаАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) за тое, што ў асабістых паведамленнях пераслаў знаёмаму тэлеграм-пост з канала «Вусы Лукашэнкі». За гэта мужчыну прысудзілі 10 сутак арышту. А ўжо 22 сакавіка 2023 года мужчыну змясцілі ў СІЗА пад варту па крымінальным абвінавачанні за каментары пра Лукашэнку і беларускіх вайскоўцаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў , пра вайскоўцаў быў такі каментар: «пі*дзюкі» (менавіта са знакам зорачкі быў каментар, абвінавачаны Алегу).
За час знаходжання Пракапчука ў СІЗА, у яго з'явілася трэцяе дзіця, аднак на рашэнне суда гэта не паўплывала.
01.08.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў студзені 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

