36-гадовы Алег Швайко працаваў з жаночай камандай у футбольным клубе "Мінск". Вядома, што ён выказваў актыўную пазіцыю наконт падзеяў у Беларусі ў 2020 годзе. У канцы 2021-га трэнер пакінуў структуру "Мінска". Быў затрыманы 4 лістапада 2022 года. Пасля затрымання яго асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Потым Алега перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


