Тату-майстар, быў затрыманы ў канцы ліпеня 2022 года ў Менску. Яго некалькі разоў запар асудзілі на адміністрацыйны арышт, а потым затрымалі па крымінальнай справе. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
15 лістапада 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы: вядома, што абвінавачанне па арт. 369 было знята. 16 лістапада 2022 г. Алега прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 339. Мужчыну вызвалілі ў зале суда.



