Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аксану затрымалі яшчэ напрыканцы снежня 2022 года.
Яна была членам асноўнага складу Каардынацыйнай Рады. У чэрвені 2021 года яе затрымалі падчас прэм'еры пастаноўкі "Белы трусік, Чырвоны трусік" і адпусцілі пасля складання пратакола. У маі 2021 года ў яе кватэры прайшоў ператрус.
Судзілі Аксану разам з палітвязнем Багданам Караўцом , заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы квадрат».
У бацькі Аксаны Зарэцкай праблемы са здароўем, Багдан выхоўвае дзіця з інваліднасцю.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аксана пасля абвяшчэння прысуду адчула сябе дрэнна, яе шпіталізавалі. Як мінімум тры дні жанчына правяла ў коме, а праз нейкі час яе вярнулі на «Валадарку». Урачы СІЗА не аказвалі належнай медыцынскай дапамогі Зарэцкай, нават не прымалі валяр'янку для яе ў перадачах ад родных.
10.04.2024 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

















