Кіраўнік «Школы практычнай медыяцыі». Медыятар з Гродна. Ён двойчы быў прызнаны «Лепшым медыятарам года» (2016-2017 гады) Цэнтрам медыяцыі і перагавораў (Менск).
Хацяновіч спецыялізуецца ў спрэчках у галіне будаўніцтва, нерухомасці, спажывецкіх, камерцыйных і карпаратыўных спрэчках, а таксама ў сямейнай медыяцыі.
На пакаяльным відэа мужчына прызнаецца, што ў 2020-м ён удзельнічаў у мітынгах у Менску, выказваўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем'яў, меў падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.



