Па версіі абвінавачання, Мікалай Самахвал выказаў непрыстойны каментар у бок Лукашэнкі ў прысутнасці жонкі і судовых выканаўцаў, якія зайшлі да іх у кватэру задаць пытанні аб суседзях. Выказванне нібыта было ненарматыўным і зневажала гонар і годнасць Лукашэнкі, а таксама негатыўна ацэньвала яго.
Мікалай Васільевіч не прызнаў віну на судзе. Ён сказаў, што быў дома з жонкай, калі прыйшлі дзве дзяўчыны ў форменным абмундзіраванні, каб спытаць пра суседзяў. Калі яны сыходзілі, ён праз эмоцыі сказаў фразу, пазначаную ў высновах эксперта, але ніякім чынам не адносіў яе да Лукашэнкі - яна тычылася таго, што трэба мяняць сістэму ў цэлым. Бок абвінавачання адзначыў, што падчас дасудовай вытворчасці Самахвал прызнаваў, што фраза гучала ў бок Лукашэнкі. Яна была запісаная на відэарэгістратар судовых выканаўцаў і палегла ў аснову абвінавачанняў.
Варта заўважыць, што эксперт не змог выявіць, ці з'яўляецца аб'ектам негатыўнай адзнакі менавіта Лукашэнка, бо гэта нельга зрабіць лінгвістычнымі метадамі.