Па матэрыялах абвінавачання , у верасні 2020 года, знаходзячыся на праспекце Машэрава і на вуліцы Максіма Багдановіча, Халаеў парушаў грамадскі парадак, непадпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку дарог, пры гэтым перашкаджаў і блакіраваў шлях транспартным сродкам. Гэтыя дзеянні прычынілі матэрыяльную шкоду прадпрыемству "Мінсктранс" на суму 33 771 рубель і 63 капейкі. Праўда, гэтая прэтэнзія судом не разглядалася. Да суда знаходзіўся пад вартай.
Мікалай працуе кладаўшчыком і таваразнаўцам аднаго з прадпрыемстваў Мінска.
