У жніўні 2020 года, падчас паслявыбарчых пратэстаў, Мікалая затрымалі ў Мінску і прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту.
3 сакавіка 2022 года, у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, яго затрымалі зноў. Паводле паведамленняў праўладных тэлеграм-каналаў, нагодай сталі ўдзел у акцыях пратэсту і каментары ў тэлеграм-каналах. Мікалая зноў прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту. Пра яго далейшы лёс нічога не вядома.
