Вядома, што Мікалай доўгі час працаваў у сістэме камунальнай гаспадаркі Мінска. У 2014-м ён кіраваў ЖЭУ №35 у Першамайскім раёне Менска. У 2018-м быў дырэктарам жыллёва-эксплуатацыйнай канторы №2 Савецкага раёна Мінска.
Лаханскі таксама трапляў у спісы выбарчых камісій. У рашэнні адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска ад 2016 года ён быў членам камісіі на ўчастку №630 ад раённай арганізацыі БРСМ.
Мужчына жанаты і мае дачку. У апошні час жыў у Вязыні пад Мінскам.
Хутчэй за ўсё, пераслед звязана са справай Гаюна.
