Мікалай, інжынер-хімік, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго прызналі вінаватым па артыкуле "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь" за публікацыю ў суполцы "Моцныя навіны" ў сацсетцы "УКантакце", якая, па версіі абвінавачання, дыскрэдытавала краіну.
Мікалай быў вызвалены ў лістападзе 2022 года ў зале суда, бо ўжо цалкам адбыў прызначаны тэрмін пакарання.
