Мікалай быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго асудзілі па артыкуле "дыскрэдытацыя Беларусі" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




