Мікалай быў прызнаны вінаватым у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за «абразу Лукашэнкі». Падставай для ўзбуджэння справы сталі выказванні на адрас Лукашэнкі ў службовым аўтамабілі ДАІ, куды яго змясцілі за адсутнасць флікера. Размова была зафіксаваная на відэарэгістратар.
У судзе Мікалай прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Раней ён тлумачыў свае выказванні незадаволенасцю станам вуліц і непрыбранымі тратуарамі.
.

