Мікалай — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". Быў затрыманы ў верасні 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па некалькіх артыкулах, уключаючы "наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненае арганізаванай групай".
У красавіку 2023 года ён быў прызнаны вінаватым: паводле версіі абвінавачання, Мікалай за грошы дапамагаў жадаючым незаконна перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, а таксама ўдзельнічаў у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.






