Мікалай скончыў фізічны факультэт БДУ. На выбарах 2020 года ён быў назіральнікам: напярэдадні галасавання яго затрымалі і арыштавалі на шэсць сутак.
19 лютага 2022 года Мікалая затрымалі на мяжы па абвінавачванні ў тым, што перад рэферэндумам 27 лютага 2022 года ён рассылаў членам выбарчых камісій лісты з заклікам сумленна лічыць галасы.
У верасні 2022 года Мікалая прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Перашкаджанне ажыццяўленню выбарчых правоў», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




