Мікіта родам з Асіповічаў. Пасля школы хлопец пераехаў у сталіцу і паступіў на дзённае бюджэтнае аддзяленне БДТУ. Ён навучаўся на факультэце хімічнай тэхналогіі і тэхнікі па спецыяльнасці "Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў".
Жывучы ў Менску, Мікіта марыў змяніць прафесію і ўвайсці ў сферу інфармацыйных тэхналогій. Ён самастойна вучыўся на Java-распрацоўшчыка і сумяшчаў вучобу з падпрацоўкамі ў начных установах і іншымі часовымі заробкамі.
