Мікіта, студэнт БНТУ, быў затрыманы і асуджаны па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў". Па версіі абвінавачання, восенню ён прагульваўся па Бабруйску, падскочыў і сарваў сцяг, усталяваны ля крамы. Сцяг разам з мацаваннем упаў на зямлю, пасля чаго Мікіта прабег з ім каля 20 метраў, размахваючы дрэўкам. На наступны дзень палотнішча выкінулі на вуліцы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

