Пра Мікіту Грушэўскага вядома , што ён у 2022 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога. Працаваў вахтавым чынам у Расіі.
Паводле інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы , Мікіта Грушэўскі выказваў свае меркаванні, у тым ліку аб асобах, якія зараз нелегальна ўтрымліваюць уладу ў Беларусі, у інтэрнэт-каментарах у суполках у сацсетках.
У тым ліку яго асудзілі за тое, што ён уваходзіў у лік нейкай супольнасці, якую рэжым абвясціў “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Суд над Мікітам Грушэўскім праходзіў у закрытым ад таварыства рэжыме.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
