ПалітзняволеныяПрымусовае лячэнне

Нэлі Аляксандраўна Алфёрава

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Рамесніца, мастачка і літаратарка з Полацка.

Праваабаронцам вядомыя некалькі фактаў адміністрацыйнага пераследу Нэлі Алфёравай. Пра некаторыя з іх жанчына расказвала ў адным са сваіх відэазваротаў да Лукашэнкі і вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў у 2021 годзе, дэталі іншых былі высветлены ў судах.

У 2020 годзе палачанка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. На той час ля сілавых структур яна ўжо была на асаблівым уліку.

У канцы 2021 года жанчына вырашыла разам з сынам з'ехаць з Беларусі. У відэароліках яна расказвала аб праблемах, з якімі давялося сутыкнуцца на эміграцыі. Вядучая праграмы на праўладным тэлеканале "Звязда" дзякавала Алфёраву за шчырасць і запрашала хутчэй вярнуцца дадому. Знаёмыя эмігранты-беларусы прапаноўвалі жанчыне і практычную дапамогу, і грашовую. Але яна адмаўлялася і пры гэтым» выглядала прыгнечанай, зламанай". Жанчына і на самой справе неўзабаве вярнулася ў Беларусь.

У канцы 2023 года на старонках Нэлі Алфёравай перыядычна з'яўляліся тэксты з крытыкай дзейных беларускіх уладаў. І адначасова жанчына пісала аб тым, што яе таемна пераследуюць, што ў сваёй кватэры яна знаходзіць утоеныя відэакамеры...

Таксама ў сацыяльных сетках жыхаркі Полацка можна заўважыць шмат рэпостаў з інтэрнет-рэсурсаў, прызнаных "экстрэмісцкімі". Верагодна, супрацоўнікі міліцыі заўважылі гэта і затрымалі Нэлі.

Прысуды

Вырак суда 18.06.2024
прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Прычасныя да рэпрэсій

Уладзімір Георгіевіч Бясецкі
Уладзімір Георгіевіч Бясецкі
Суддзі8 снежня 1979
Месца:
суд Полацкага раёна і г. Полацка
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
18.06.2024
Падрабязней
Нэлі Аляксандраўна Алфёрава
У зняволенні:
Родны горад:
Маладзечна
Дзень нараджэння:
28.08.1985
Колькасць дзяцей:
1
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовыхТворчыя людзі
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2024
  2. 03.06.2024

    Змяненне статусу

    Прымусовае лячэнне

  3. 18.06.2024

    Вырак суда 18.06.2024

    прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары, суд Полацкага раёна і г. Полацка