У фэйсбуку і ціктоку ў Наталлі Мікуліч па 5 тысяч падпісчыкаў. Ужо больш за пяць гадоў яна вядзе ўпартую барацьбу з педафіламі і сілавікамі, якія, на яе думку, прыкрываюць педафілаў. А ў Беларусі-2024 на яе завялі ажно тры крымінальныя справы.
Да прэзідэнцкіх выбараў-2020 яна некалькі разоў нарадзіла незалежныя медыя (напрыклад, Белсат), але пасля 16 жніўня 2020 года гэтага больш так не рабіла.
14 лютага 2024 года Наталля з мужам Сяргеем схадзіла на прыём да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, які прыязджаў у Валожын. Гэта дало ёй вялікую надзею, бо той загадаў пераправерыць матэрыялы крымінальнай справы. Але праз два месяцы жанчына знікла з усіх сацсетак.

