Наталля была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы пад фатаграфіяй мужчыны з тэкстам, дзе было пазначана, што ён — участковы інспектар Светлагорскага РАУС і займаецца палітычным пераследам пратэстоўцаў, ілжэсведчыць у судзе. Наталлю прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю.
У лістападзе таго ж года па пратэсту пракурора від пакарання замянілі на абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалена ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У сувязі з новым пераследам па палітычных матывах Наталля была вымушана пакінуць Беларусь.
