Да затрымання працавала ў Мінску вядучым спецыялістам па закупках у камерцыйнай фірме, часова пражывала ў сталіцы.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Зорына прыняла ўдзел у адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску, разам з іншымі мітынгоўцамі выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці, публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла гучныя воплескі і размахванні рукамі і г.д.
У судзе высветлілася, што Наталля Зорына не з самага пачатку далучылася да пратэстоўцаў, не мела з сабой пратэстнай сімволікі. Адвакат настойваў на тым, што Натальля выпадкова патрапіла на акцыю. Аднак, насуперак довадам абаронцы, Зорына ў судовым паседжанні прызнала віну па ўсім аб'ёме прад'яўленага ёй абвінавачання.
