Аб затрыманні Наталлі стала вядома ў сакавіку бягучага года. Тады так званае «пакаянае» відэа з жанчынай з'явілася ў пабліках, звязаных з сілавікамі. У каментарах да гэтага відэа прасочваліся відавочныя пагрозы расправы над жанчынай. Справа скончылася судом па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), вынік якога невядомы. Пасля гэтага затрыманні на жанчыну завялі крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Жанчыне прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі. Але за кошт часу, праведзенага ў СІЗА да суда адбываць пакаранне Наталлі засталося год і тры месяцы.
