Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Наталля Пятроўна Ажнова

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Затрымалі Наталлю 16 лістапада, але ў той жа дзень выпусцілі пад залог памерам 18500 рублёў.

Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Наталля "выкарыстоўвала ў якасці пратэстнай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру". Жанчыну апазналі па фатаграфіі з інтэрнэту і звестках мабільнага аператара. Яна поўнасцю прызнала віну.

Наталля Ажнова мае вышэйшую адукацыю, працуе спецыялістам па продажах.

Прысуды

Вырак суда 20.12.2023

2,5 гады абмежавання волі без накіравання.

Наталля Пятроўна Ажнова
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад:
Лагойск
Артыкулы: