Наталля была асуджаная ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах аб абразе Лукашэнкі і знішчэнні афіцыйных дакументаў. Па версіі абвінавачання, 27 мая 2021 года дадому да Наталлі прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Там яна, на думку следства, «публічна абразіла» Лукашэнку словамі «у нас гр*баная дзяржава» і «гр*баны прэзідэнт», чым, па версіі абвінавачання, здзейсніла злачынства. Праз гадзіну пасля гэтага следчыя праводзілі ў яе кватэры агляд, падчас якога, як сцвярджае абвінавачанне, Наталля «жадаючы выказаць сваю перавагу і ўседазволенасць», разарвала пратакол, здзейсніўшы тым самым «пашкоджанне афіцыйнага дакумента».
Была вызвалена ў сакавіку 2022 года ў рамках памілавання.




























