Наталля была асуджаная ў жніўні 2023 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.





















