Наталля са жніўня 2020 года ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту. Тройчы была затрымана і атрымлівала штрафы, бо з'яўляецца інвалідам ІІ групы па эпілепсіі.
У сакавіку 2021 года была выклікана ў Фрунзенскае РАУС, дзе ёй пагражалі ўзбуджэннем крымінальнай справы; Наталля змагла запісаць тое, што адбываецца, на дыктафон. Пасля гэтага за ёй пачалося назіранне, а ў траўні 2021 года па месцы яе жыхарства быў праведзены ператрус і прад'яўлены абвінавачанні па крымінальных артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «ўдзел у масавых беспарадках».
У экстраным парадку Наталля была вымушана пакінуць краіну.
