Наталля Ганіберзіна і Мілана Мельнік былі асуджаныя за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
46-гадовая Наталля родам з Ліды, па прафесіі яна цырульнік. Яе 25-гадовая дачка Мілана скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і працавала настаўнікам англійскай мовы ў сталіцы, а цяпер выкладае анлайн. Верагодна, абедзве жанчыны жывуць у Гродне.
Які прысуд вынеслі сям'і, невядома. Мяркуючы па сацсетках, прынамсі ў Міланы ён не звязаны з пазбаўленнем волі: яна працягвае весці сваю старонку. А вось у акаўнце яе маці няма ніводнай пасады з верасня 2023 года.

