Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманне беларуска, якая ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах і «перашкаджала праезду» машыне ДАІ. Як пішуць аўтары канала, супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу. Па якім артыкуле, не ўдакладняецца.
Вядома, што Натальля ў 2022 годзе скончыла БДТУ.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).


