Наканісі Масатосі з'яўляецца грамадзянінам Японіі. Чацвёртага верасня 2024 г. стала вядома, што ёнзатрыманы ў Беларусі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці яго пераследу расказалі толькі зараз у сюжэце БТ. Наканісі ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1 КК). Грамадзяніну Японіі ў Беларусі пагражае да сямі гадоў калоніі.
Адразу пасля выхаду сюжэту на БТ Токіа заявіла пратэст у МЗС Беларусі. Генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі Есімаса Хаясі заявіў, што змест праграмы парушае правы чалавека.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.

