Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён прызнаў віну часткова. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Міхаіл не адмаўляў удзел у акцыі і дапусціў, што мог сваімі дзеяннямі блакіраваць дарогу. Але заявіў, што папярэдне ўдзел у маршы не планаваў. Першапачаткова ён прыехаў на месца правядзення акцыі пратэсту для асабістай сустрэчы, пасля чаго далучыўся да мітынгу. Менчука да суда вызвалілі пад заклад памерам 7400 рублёў.
Міхаіла апазналі па 11 фатаграфіях з акцыі пратэсту, якія ён пераслаў у Viber. На іх мужчына знаходзіцца на праезнай частцы апрануты ў карычневыя штаны і бела-шэрую кашулю. А ў руках трымае бел-чырвона-белы сьцяг.
Міхаіл Антонаў мае вышэйшую адукацыю, ваеннаабавязаны, мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.