З матэрыялаў следства вынікае, што 3 красавіка 2021 года Шарманаў прысутнічаў на "Чыжоўка-Арэне" на хакейным матчы паміж камандамі "Гомель" і "Юнацтва-Мінск". Там жа, нібыта знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён сарваў са флагштока і скінуў дзяржаўны беларускі сцяг.
Абвінавачаны паведаміў суду, што прыбыў на “Чыжоўка-арэну” каля 17.00, прайшоў дагляд. Гаворыць, што не быў у стане алкагольнага ап'янення.
“Калі музыка, які граў на барабанах у групе падтрымкі, кінуў у бок каманды палачкі, я спусціўся, падняў палкі і перадаў іх бубначу. Унізе на парэнчах вісела палотнішча дзяржаўнага флага і флаг хакейнага клуба "Гомель". Я быў засмучаны дрэннай гульнёй каманды, якая прайгравала 3:0, раззлаваўся, сарваў сцяг і кінуў яго ўніз. У мяне не было прамога намеру на гэта, проста не справіўся з эмоцыямі”, — расказвае ён.
