У чэрвені 2020 года Міхаіл пакінуў у «Аднакласніках» каментар пад публікацыяй Вольгі Карач з фотаздымкам, на якім інспектар ДАІ Ганцавіцкага РАУС Ігар Вольніч каленам прыціскае да асфальту галаву затрыманага ўдзельніка «ланцуга салідарнасці». На судзе Міхаіл растлумачыў, што не змог стрымаць эмоцый, калі ўбачыў гэты здымак.
У лютым 2022 года Міхаіла прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады». Пасяджэнне прайшло ў скарочаным парадку і доўжылася 45 хвілін.
Вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


