Былыя палітзняволеныяВызваленыВымушаная эміграцыя

Міхаіл Ігаравіч Жамчужны

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Міхаіл — дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар манаграфій і распрацовак, першым у Беларусі зарэгістраваў аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. Кіраваў лабараторыяй у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, якая займалася вадароднымі тэхналогіямі.

У 2006 годзе цікавасць да яго працы праявіў КДБ. Пасля адмовы супрацоўнічаць з органамі Міхаіла абвінавацілі ў “крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі” і ў 2007 годзе прыгаварылі да 5 гадоў калоніі.

Пасля вызвалення ён заняўся праваабарончай дзейнасцю: увайшоў у арганізацыю "Платформа", пазней стаў сузаснавальнікам "Платформы Інавейшн". Паўторна быў затрыманы ў жніўні 2014 года, праз тыдзень пасля абвяшчэння прысуду ў дачыненні да дырэктара ПКПУ "Платформа Інавейшн" Андрэя Бандарэнкі. У 2015 годзе Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па некалькіх артыкулах — разгалашэнне службовай таямніцы, незаконныя сродкі для збору інфармацыі, дача хабару — і прыгаварыў да пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. У кастрычніку таго ж года Вярхоўны суд узмацніў пакаранне на паўгода.

Вызвалены ў лютым 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

23 студзеня 2024 года Міхаіла зноў затрымалі, пры ператрусе і допытах да яго прымянялі гвалт. Пасля выхаду з ізалятара ён пакінуў Беларусь.

Прысуды

Вырак суда 10.07.2015
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Апеляцыя 23.10.2015
6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Прычасныя да рэпрэсій

Ілля Уладзіміравіч Белавус
Ілля Уладзіміравіч Белавус
Суддзі13 жніўня 1987
Месца:
Віцебскі абласны суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
10.07.2015
Падрабязней
Міхаіл Ігаравіч Жамчужны
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Салідарнасць
Родны горад:
Віцебск
Дзень нараджэння:
14.08.1955
Знаходзіўся ў:
ІЧУ, Віцебск
Артыкулы:
Аб'яднанні:
АктывістыПраваабаронцыВыкладчыкіНавукоўцы

Храналогія

  1. 2014
  2. ~19.08.2014

    Перавод

    СІЗА-2 — У зняволенні

  3. 2015
  4. 10.07.2015

    Вырак суда 10.07.2015

    6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, Віцебскі абласны суд

  5. 23.10.2015

    Апеляцыя 23.10.2015

    6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, Вярхоўны суд

  6. 2017
  7. 13.07.2017

    Перавод

    ПК-9 — У зняволенні

  8. 2021
  9. 19.02.2021

    Змяненне статусу

    Вызвалены