Судзячы па «пакаяльным» відэа , супраць Міхаіла распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі. Усяго сілавікі налічылі 860 "пратэстных" каментароў Міхаіла.
Да суда Міхаіл знаходзіўся пад дамашнім арыштам, у дзень прыгавору яго ўзялі пад варту ў зале суда.
Па падліках праваабаронцаў 01.12.2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
