Марыя, грамадзянка РФ, была прызнана вінаватай у студзені 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу Лукашэнкі, а менавіта за каментар, пакінуты ў адным з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў 26 траўня 2021 года. Ён быў звязаны з экстранай пасадкай самалёта Ryanair, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч.
Марыя пакінула Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.

