Былыя палітзняволеныяПамілавана

Марыя Канстанцінаўна Місюк

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў1Дадаць ліст у банк

У праўладным фільме (красавік 2024 года) распавялі , што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў "анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.

Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць, што падлеткі аб'ядналіся, каб рабіць дыверсіі па навядзенні ў Беларусі, а пасля - у Расіі. Марыю абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Паводле сюжэту, 16-гадовая Марыя Місюк у 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь, дзе стварыла "анархісцкае вочка для падрыхтоўкі тэрактаў". З "куратарам", як паведамляецца ў фільме, Місюк размаўляла анлайн. Па словах супрацоўнікаў АНТ, куратарка "Марычка" адпраўляла Місюк "інструкцыі па вырабе выбуховага прыстасавання, кактэйлю Молатава і літаратуру анархісцкага і дэструктыўнага зместу".

Была памілавана 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 09.02.2026
невядома.

Фігуранты справы

Марыя Канстанцінаўна Місюк
У зняволенні:
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
18.10.2007
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Затрыманыя да 18 гадоўЗамежныя грамадзяне
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2024
  2. 09.03.2024

    Змяненне статусу

    У зняволенні

  3. 2025
  4. ~04.09.2025

    Змяненне статусу

    У зняволенні

  5. ~09.10.2025

    Вырак суда дата невядомая

    13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

  6. 22.11.2025

    Змяненне статусу

    Памілаваны

  7. 2026
  8. 09.02.2026

    Апеляцыя 09.02.2026

    невядома, Вярхоўны суд