Марыя была прызнана вінаватай восенню 2021 года ў апаганенні гісторыка-культурных каштоўнасцей за "цынічнае пазіраванне" на плошчы Перамогі ў Мінску ў 2020 годзе.
Яна выклала ў TikTok відэа, на якім сядае на пліту на фоне Вечнага агню на плошчы Перамогі, накінуўшы на плечы БЧБ-сцяг. У Следчым камітэце гэта палічылі праявай цынізму і амаральнасці і распачалі крымінальную справу.
Пасля абвяшчэння прысуду Марыя павінна была з'явіцца для адбывання пакарання 8 студзеня 2022 года, аднак 7 студзеня выехала за межы Беларусі.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні аб замене абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

