Марыя, выкладчыца англійскай мовы Баранавіцкай гімназіі, была асуджаная ў верасні 2021 года за каментар пад фота супрацоўніка МУС Вадзіма Якімчыка ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі»: «…а з гэтым ч** я ў маладосці гуляла…». Лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што слова «ч**» мае зневажальную афарбоўку і абражае чалавечую годнасць.
Пазней Якімчык падаў пазоў аб пакрыцці «маральнай шкоды», і ў ліпені 2022 года суд задаволіў гэты пазоў.



