Марына, выкладчыца польскай і англійскай моў, была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання, аднак у лістападзе 2021 года яна была пераведзена пад хатні арышт.
Вызвалена ў красавіку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




