Марына Мянтусава ў 2020 годзе жыла ў Маскве разам з мужам. У жніўні 2020 года Марына паехала ў Менск, каб падтрымаць пратэсты свайго народа. Яна расказвала ў інтэрв'ю , што для асвятлення жаночых акцый салідарнасці ў жніўні 2020 года стварыла канал у Telegram, які хутка стаў папулярным. У пачатку верасня 2020 года на сайце "Беларусь сегодня", заснаваным адміністрацыяй Лукашэнкі А.Г., з'явіўся артыкул, у якім Мянтусаву называлі "прафесійным правакатарам". Пасля гэтага ёй пачалі паступаць пагрозы, і яна вярнулася ў Расію да мужа і дзіцяці.
У Маскве на Метнусаву працягнулі ціск, і ў той жа час у РБ яе Telegram-канал, які асвятляў жаночыя акцыі ў РБ, прызналі экстрэмісцкім, а на адрас былога мужа ў РБ ёй прыйшла позва на допыт. Па сведчаннях самой Марыны, ёй ставілі ў віну "злачынствы супраць асноў канстытуцыйнага ладу і бяспекі дзяржавы і з паметкай аб дэпартацыі". Марына з дзіцем была вымушана эміграваць у Еўропу.
У 2023 годзе яна сузаснавала анлайн-школу Safe Skills School, якая навучае падлеткаў асабістай бяспекі, фінансавай пісьменнасці і палавога выхаванні. За гэты праект у 2024 годзе яна стала намінанткай рэйтынгу Forbes "30 да 30". у катэгорыі "Сацыяльныя практыкі". У суаўтарстве з Кацярынай Дзянісавай выпусціла "Сучасную энцыклапедыю для дзяўчынак" (выйшла ў 2023 годзе, пазней была забаронена ў Беларусі і прадстаўлена на Венецыянскай біенале), а таксама напісала "Сучасную энцыклапедыю для хлопчыкаў". Таксама яна рэгулярна выступае як эксперт у незалежных СМІ па тэмах правоў жанчын, сексізму і адаптацыі ў эміграцыі.
У жніўні 2024 года Марына стала сувядучай і суаўтарам папулярнага беларускага ранішняга YouTube-шоу "Звычайная раніца" (18 чэрвеня 2024 года, КДБ РБ прыняў рашэнне аб прызнанні медыяпраекта "Звычайная раніца" экстрэмісцкім фарміраваннем).
14.05.2025 года праваахоўныя органы РБ аб'явілі Марыну ў вышук у рамках палітычна матываванага крымінальнага пераследу.
