Невядома дакладна, калі Марыну затрымалі, але ў сацсетках яна апошні раз была ў сярэдзіне кастрычніка 2024 года. У спісе экстрэмістаў у яе стаіць пазнака "адбывае пакаранне" — гэта значыць яна атрымала альбо хімію з кірункам, альбо калонію. Аднак мяркуючы па тым, што пасля суда яна нідзе не з'явілася анлайн, хутчэй за ўсё, Марыне Луц прысудзілі калонію.
З 2014 года да канца 2022 года яна мела ўласны бізнес-займалася арганізацый вяселляў і іншых мерапрыемстваў. А з 2023 года перакваліфікавалася ў UX/UI-дызайнера. Працавала яна ў асноўным як фрылансер. У Марыны ёсць маленькі сын.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю летам 2025 года.


















