Працавала завучам па выхаваўчай рабоце ў мінскай гімназіі № 34, якая знаходзіцца каля вуліцы Арлоўскай, насупраць Кіеўскага сквера. Жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (тады Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут) у 1984 годзе, пасля чаго выкладала матэматыку каля 40 гадоў.
У ліпені 2021-га Петражыцкай прысудзілі 15 сутак. У яе тады правялі ператрус дома, забралі ў КДБ, а потым аформілі пратакол за "непадпарадкаванне". Калі дакладна завуча звольнілі са школы, невядома.
Настаўніцу арыштавалі ў кастрычніку 2024 года.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).





















