Максіма паказалі ў прапагандысцкім фільме, здымкі праводзіліся ў турме.
Вясной 2022 года ўступіў у добраахвотніцкі полк Каліноўскага, які быў сфарміраваны ў лютым таго ж года з мэтай абароны Украіны ад расійскага ўварвання.
Па дадзеных праўладнага тэлеканала, Ралько ўдзельнічаў у баявых дзеяннях.
У пачатку 2024-га Ралько звольніўся з Палка і вярнуўся ў Варшаву. Пачаў вывучаць тэсціраванне ў IT, хадзіў на акцыі пратэсту, працаваў ахоўнікам у «Бядронцы». Ён атрымаў статус дадатковай абароны. Праз пару месяцаў пасля вяртання з Украіны ў Польшчу Максім пасварыўся з сябрамі і знік. Аднаго з іх ён абвінаваціў у шпіянажы. Потым выйшаў на сувязь у траўні 2024 года. Максім паведаміў, што збег з лагера для бежанцаў і пакінуў усе дакументы, у тым ліку пашпарт.
